top of page

«Орша 1514. Поплеч перамагаем»: як гэта было (фотарэпартаж)



На тэрыторыі ўкраінскай святыні Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры, —8 верасня 2023 г. адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гадавіне бітвы пад Оршай 1514 г.

«Орша 1514. Поплеч перамагаем» стаў агульным для ўкраінцаў, беларусаў, літоўцаў і палякаў святам бліскучай перамогі. Перамогі над адвечным ворагам Масковіяй.


Урачыстае мерапрыемства адбылося з удзелам дыпламатычных прадстаўніцтваў Літвы і Польшчы, вайскоўцаў, ганаровых гасцей і СМІ. Ва ўрачыстасцях таксама прынялі ўдзел байцы і актыў Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага (падраздзяленне Узброеных сіл Украіны), вайскоўцы 30 асобнай механізаванай брыгады ім. Князь Канстанцін Астрожскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ва Украіне, прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча, ваенныя капеланы, беларускі і ўкраінскі актыў горада Кіева, гісторыкі, мастакі, святары Праваслаўнай Царквы Украіны. .


Падчас мерапрыемства адбыўся малебен за перамогу Украіны, кароткая гісторыка-мастацкая імпрэза, ушанаванне беларускіх добраахвотнікаў… Але цэнтральнай падзеяй стала ўрачыстае адкрыццё барэльефа князю Астрожскаму, падзяцы да якой Аршанская бітва стала пераможнай.


Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з мерапрыемства, якое адбылося.

Comments


bottom of page