top of page

Лукашэнка памілаваў 16 асобаў, асуджаных за «экстрэмізм» — але гэта не добры знак

  • Writer: Shifan NAFO
    Shifan NAFO
  • 2 days ago
  • 1 min read

Updated: 23 hours ago

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 16 асобаў, якія былі асуджаныя, у тым ліку паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Пра гэта паведаміла ягоная прэсавая служба.


Сярод вызваленых — васьмёра жанчын і васьмёра мужчынаў. Трое зь іх — старэйшыя за 50 гадоў, двое маюць хранічныя хваробы, адзін — асоба з інваліднасьцю. У дзевяцярых — непаўналетнія дзеці. Усе памілаваныя напісалі асабістыя прашэньні аб памілаваньні, у якіх выказалі шкадаваньне і абавязаліся больш не парушаць закон.


На сустрэчы з чыноўнікамі з нагоды Дня Незалежнасьці Лукашэнка заявіў: «У мяне няма мэты, каб палітычныя зьняволеныя здохлі ў турме».


Нягледзячы на гучныя заявы пра «міласэрнасьць», Лукашэнка працягвае кідаць у турмы новых палітвязьняў і «экстрэмістаў», адначасова вызваляючы папярэдніх са старога сьпісу. Такім чынам адбываецца не гуманізацыя рэжыму, а ратацыя рэпрэсаваных — людзей абменьваюць, як фішкі, каб захаваць вобраз кантролю і ціску. Для беларускага грамадзтва гэта сыгнал: ніякіх паслабленьняў ня будзе, а пагроза рэпрэсіяў застаецца сталаю.

Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page