Апазіцыйны палітык Зянон Пазняк апублікаваў адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскі . Адпаведны тэкст размешчаны ў Telegram-канале Руху «Вольная Беларусь». У звароце гаворыцца пра магчымы абмен ваеннапалонных на палітвязняў.
Раней да Лукашэнкі звярнуліся двое беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі і трапілі ў палон ва Украіне. Максім Зезюльчык і Андрэй Герыловіч прасілі ўлады абмяняць іх на палонных беларусаў, якія ваявалі за Украіну, або на палітвязняў. Пра рэакцыю на гэта Аляксандра Лукашэнкі нічога невядома.
Цяпер адпаведную просьбу ўжо агучыў Зянон Пазьняк. Ён упэўнены, што вайскоўцаў могуць абмяняць на актывістку Вольгу Залатары і журналіста Дзяніса Івашына, якія цяпер адбываюць пакаранне ў беларускіх турмах.
Пазьняк адзначае, што публічнасьць у дадзеным выпадку — ня лепшы варыянт, але прызнае, што іншай магчымасьці данесьці сваю думку да лідэраў абедзьвюх краінаў у яго няма. Аднак шанцы на станоўчае рашэнне адносна магчымага абмену на самай справе вельмі малыя. Сёньня ўлады фактычна далі адказ праваабаронцу: Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі Народны Фронт — партыю, якую заснаваў Пазьняк яшчэ ў 1989 годзе. І дзякуючы чыім дэпутатам у свой час нацыянальны сьцяг і герб “Пагоня” атрымалі статус дзяржаўных сымбаляў. Такім чынам Лукашэнка ўхіляецца ад дыялёгу і вынішчае любыя рэшткі нацыянальнай сьвядомасьці, выкарыстоўваючы зразумелы яму шлях забаронаў.
Comments