top of page

Беларускі добраахвотнік Вітаўт пра тое, як дапамагае Украіне


Беларусы былі аднымі з тых, хто на пачатку вайны арганізоўваў усё добраахвотніцтва на памежжы Украіны і Польшчы. Дапамога шматтысячнаму натоўпу ўкраінскіх уцекачоў, якія ратаваліся з «братэрскіх абдымкаў» усходняга агрэсара. Пра гэта ў праграме «Ваяры» распавёў беларускі добраахвотнік Вітаўт. У пачатку вайны ён быў валанцёрам там, на мяжы, а пасля шукаў шляхі далейшай дапамогі Украіне, у выніку трапіў на службу ў полк Каліноўскага. Зараз, як баец-разведчык батальёна «Волат», Вітаўт падзяляе свой погляд на вайну. Расказвае пра адчайную барацьбу беларусаў на фронце, пра шалёныя страты расейцаў. Ён дзеліцца болем аб тым, у што гэтыя нелюдзі ператварылі ўкраінскі ўсход, і хваліцца сваім эксклюзіўным сьцягам, на якім зьбірае подпісы братоў.


Вітаўт яшчэ раз даказвае, што беларусы і ўкраінцы нашмат бліжэйшыя, чым спрабуе паказаць лукашэнкаўская і крамлёўская прапаганда, і ідуць агульным шляхам да вызваленьня ад маскоўскага акупанта.

Comentarios


bottom of page