top of page

Вясна перамагае - змены, час якіх прыйшоў, не спыніць!

Updated: Mar 29, 2023

Рэпрэсіямі супраць праваабарончага цэнтру «Вясна» рэжым Лукашэнкі зневажае ўсе магчымыя нормы права і маралі. Дэманструе ўласную слабасць і страх перад непазбежным.


Сёння суддзя Ленінскага суда Мінска Марына Запаснік асудзіла праваабаронцаў «Вясны» на тэрміны ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі. За кожным такім пераследам вязняў сумлення стаяць канкрэтныя асобы, якія фабрыкуюць справы, праводзяць г.зв. расьследаваць і прыняць рашэньне па згодзе з рэжымам. Але вельмі хутка яны самі адкажуць паводле справядлівага закону ўжо вольнай Беларусі.


Украіна перажыла падобны перыяд рэпрэсій, катаванняў і непавагі да норм права і чалавечай годнасці. Так, у хвіліну слабасці магло памылкова падацца, што гэта прысуд усім нашым імкненням да волі. Але цяпер тысячы судзьдзяў рэжыму знаходзяцца пад сьледзтвам, некаторыя ва ўцёках, а некаторыя атрымалі рэальныя прысуды. Таму цяпер важна зафіксаваць усе факты і фігурантаў, якія потым будуць казаць пра тое, што яны толькі выконвалі інструкцыі. Мы ведаем, што беларускія калегі дэталёва фіксуюць усе парушэнні, якія лягуць у аснову будучых судовых працэсаў ужо супраць Лукашэнкі і яго набліжаных.


Моц, цярпення і здароўя зняволеным Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Дзмітрыю Салаўеву (асуджаным завочна)! Такія людзі, якія, нягледзячы ні на што, выконваюць свой абавязак і руйнуюць антынародныя рэжымы!


Больш падрабязна пра справу супраць беларускіх праваабаронцаў можна прачытаць тут.


Comments


bottom of page