top of page

«Тамбоўскі воўк цябе таварыш» ці як Лукашэнка ператвараецца ў губернатара РФ


У пошуках выхаду з эканамічнага застою самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі прапануе супрацоўніцтва свайму найбліжэйшаму саюзніку.Але цікавы момант не ў гэтым, цікава іншае.Сустрэча Лукашэнкі адбылася не з прэзідэнтам Расіі, а з губернатарам Тамбоўскай вобласці. Так, у аўторак 29 жніўня самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з кіраўніком расейскага рэгіёна Максімам Ягоравым.Для таго, каб замацаваць высокія вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Тамбоўскай вобласці і ўзняць супрацоўніцтва на яшчэ больш высокі ўзровень. Гасцям з Тамбоўскай вобласці Расіі прапанаваць чарговы раз азнаёміцца з дасягненнямі Беларусі і паразважаць над саюзніцтвам у розных сферах дзейнасці.Гэта і прамысловая галіна і агравытворчасць, будаўніцтва і ачыстка водных рэсурсаў, гуманітарная сфера.І гэта яшчэ не поўны спіс. Успомнілі і аб моладзі, якую можна "выкарыстоўваць" ва ўласных мэтах: "Займаючыся эканомікай, нам трэба не забываць і пра студэнцкія, школьныя абмены, ахову здароўя, навуку, адукацыю, культуру, турызм - тое, што называецца гуманітарнай сферай. Тыя самыя злучальныя звёны, якія дапамагаюць нам лепш даведацца адзін пра аднаго. Асабліва яны важныя для выхавання.сучаснай моладзі - найважнейшае пытанне што ў Расіі, што ў нас. Гатовыя абмяркоўваць з вамі любыя пытанні супрацоўніцтва. І тыя рашэнні, якія мы прымем сёння, будзьце ўпэўненыя, мы будзем свята выконваць", - запэўніў самаабвешчаны прэзідэнт Лукашэнка. Выглядае, што Лукашэнка ўсвядоміў сваё хісткае становішча і непазбежнасць санкцый. Ці то ён не гатовы даручыць супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі абласным старшыням Беларусі, ці то пакорліва ўжываецца ў ролю звычайнага губернатара РФ, ператвараючы разам з сабой і Беларусь у расійскую губерню…

Comentarios


bottom of page