Беларускай Вызвольнай Арміі быць!
- Belarusian Сommunications
- 13 hours ago
- 2 min read

Украінская дзяржава ў асобе Прэзыдэнта зрушыла тэктоничныя пліты на беларускім трэку. У пэўным сэнсе быў прызнаны беларускі апазыцыйны ўрад у выгнаньні. Уладзімер Зяленскі больш чым выразна паказаў і заявіў: беларускі напрамак перастае быць маргінальным.
Украінскія службы і інстытуцыі, якія гадамі дзейнічалі разрозьнена і часта супярэчылі адна адной, нарэшце атрымалі тут палітычную ацэнку і зразумелы вэктар дзеяньняў.
Мы перакананыя: на гэтым этапе варта рухацца далей і ўжо сур’ёзна ставіць пытаньне пра стварэньне Беларускай Вызвольнай Арміі.
Беларускія добраахвотнікі з намі з самага пачатку — з Майдану і гібрыднай вайны 2014 году. Беларускія падразьдзяленьні абаранялі Гастомель, Ірпень і Кіеў у першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня. Яны ваявалі пад Бахмутам, на Запарожжы, Данбасе, Куршчыне — на большасьці ўчасткаў фронту. І ваююць там дагэтуль.
Было шмат надзеяў, энэргіі і рэальнай працы з украінскага і беларускага бакоў. Але гадамі гэтая энэргія гасілася аб сьцяну абыякавасьці, а месцамі — прамой супрацьдзеяньня. Пры тым, што ўсе ўсё разумелі: вольная Беларусь — гэта наш прамы стратэгічны інтарэс бясьпекі.
А тым часам рэжым, які ператварыў Беларусь у канцлягер і расейскі вайсковы пляцдарм, уключыў сотні беларускіх прадпрыемстваў у расейскую абаронку. Пад бокам Украіны былі разьмешчаныя расейскія ракетныя сыстэмы, а беларуская інфраструктура выкарыстоўваецца для запуску і суправаджэньня «Шахедаў» па ўкраінскіх гарадах.
Паралельна рэжым пачаў выходзіць з міжнароднай ізаляцыі. А колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія ваююць супраць Украіны на баку Расеі, перавысіла колькасьць беларускіх добраахвотнікаў у складзе Сілаў абароны Украіны.
Вось такія практычныя вынікі шматгадовай інэрцыйнай палітыкі. Мы страцілі ня толькі час — мы страцілі здольнасьці. Пры наяўнасьці выразнай стратэгіі і зразумелых мэханізмаў колькасьць беларускіх байцоў у складзе Сілаў абароны магла быць значна большай. Беларусы — дысцыплінаваныя, тэхнічна граматныя людзі: апэратары дронаў, айцішнікі, вадзіцелі, мэдзыкі, байцы. Калі існаваў рэальны паток такіх людзей, Украіна яго, па сутнасьці, сама перакрывала.
Сёньня масавага патоку ўжо няма. Як і асаблівага даверу. Але жаданьне стварыць Беларускую Вызвольную Армію ў асяродзьдзі добраахвотнікаў захавалася. Ёсьць ідэалёгія, айдэнтыка, штандары, нават парадная форма. Ёсьць палітычная надбудова — урад у выгнаньні.
Украіна і яе партнэры па Люблінскім трохкутніку — Літва і Польшча — цалкам здольныя спрыяць стварэньню Беларускай Вызвольнай Арміі. Калі рэжым у Маскве захістаецца, пахіснецца і рэжым Лукашэнкі. Менавіта тады зьявіцца вакно магчымасьцяў для БВА — увайсьці ў Беларусь і зрабіць так, каб трохкутнік стаў чатырохкутнікам.
Каб расейскі палігон і генэрал-губэрнатарства, з якім у нас 1008 кілямэтраў мяжы, ператварыліся ў вольную, незалежную, культурна блізкую і дружалюбную да Украіны дзяржаву — Беларусь.
Мы верым: так яно і будзе!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!




Comments