top of page

«Мы гатовыя быць вастрыём дзіды, якая зрыне рэжым Лукашэнкі»



Мэта палка ім Каліноўскага застаецца нязменнай — гэта вольная і незалежная Беларусь, заявіў у эфіры «Белсату» палітычны прадстаўнік атрада Дзмітрый Шчыгельскі. Але заваяваць свабоду можна толькі пасля перамогі ва Украіне, спыніўшы і аслабіўшы Расію.


Пасля гэтага воіны палка абавязкова вернуцца на Радзіму. Гэта адбудзецца тады, калі на ўкраінскім прыкладзе грамадства зразумее, што любую дыктатуру можна перамагчы.


«Мы можам дапамагчы, даць тое, чаго не хапала ў 2020 годзе. Тады з дапамогай рэпрэсій і тэрору ўладам удалося здушыць выступленні людзей. Але прычыны, якія прывялі да страшнага крызісу, не зніклі. І рана ці позна гэты крызіс паўторыцца, ён непазбежны», — адзначыў Шчыгельскі.


На думку «каліноўцаў», галоўная ў будучым супрацьстаянні — роля беларускай грамадскасці. Перш за ўсё, беларусы павінны без ілюзій разумець сітуацыю і ўсведамляць, што ад іх актыўнасці ці бяздзейнасці залежыць будучыня і краіны, і нацыі.


Зьміцер Шчыгельскі абяцае: полк Каліноўскага ні ў якім разе не застанецца ў баку і будзе адназначна падтрымліваць патрабаваньне грамадзкасьці дэмакратычнага эўрапейскага выбару. Але пры гэтым ініцыятыва мусіць зыходзіць непасрэдна ад народу: «Нашае падразьдзяленьне, як і іншыя складнікі сілавога ўзьдзеяньня, павінны зрабіць тое, чаго не хапала ў 20-м: стаць наканечнікам дзіды (якая скіне рэжым Лукашэнкі , рэд.). Але сама дзіда — гэта беларуская грамадскасць!»

Цяпер у беларусаў ёсць магчымасць падрыхтавацца да будучага супрацьстаяння. На думку патрыётаў, большасьць беларусаў цяпер мусіць зрабіць сьвядомы выбар: альбо быць па-сапраўднаму рашучымі, альбо адмовіцца ад будучыні і прыстасавацца да жыцьця ў дыктатуры.

Commentaires


bottom of page