Полк Каліноўскага ратуе гонар Беларусі, як Дэ Голь ратаваў гонар Францыі
- Belarusian Сommunications
- Apr 27, 2023
- 1 min read

Байцы палка Каліноўскага дэманструюць, што народы Беларусі і Украіны адзіныя ў барацьбе з агульным ворагам. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Белсат» выказаў кіраўнік камітэта ў замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Меражко.
— Я б правёў аналогіі з Другой сусветнай вайной. Гонар акупаванай Францыі выратаваў рух «Свабодная Францыя» і генерал — тады яшчэ палкоўнік — дэ Голь. Цяпер полк Каліноўскага адыгрывае велізарную ролю — ён не толькі абараняе нашу Радзіму, Украіну, але і гонар Беларусі і яе народа, — падкрэсліў народны дэпутат.
Comments