top of page

Рэжым намаляваў мішэнь на кожнаму беларусе — Сахашчык



Размясціўшы ядзерную зброю ў Беларусі, рэжым фактычна паставіў пад пагрозу знішчэння велізарную колькасць грамадзян сваёй краіны. Пра гэта ў эфіры «Белсату» заявіў прадстаўнік Сумеснага пераходнага камітэта (СПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сагашык.


«У выніку наступу ўкраінскага войска расейскі фронт абавязкова ўпадзе. У такім выпадку ў Пуціна будзе апошні шанец напалохаць свет ужываннем ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Тады «ўдар у адказ» прыйдзе па Рэспубліцы Беларусь, але Крэмль абураецца. Што яму некалькі дзясяткаў, а то і соцень тысяч загінулых грамадзянаў іншай краіны?» — сказаў Сагашык.


На дадзены момант апазіцыя валодае інфармацыяй аб 7 месцах, дзе магчыма размяшчэнне баз з ядзернай зброяй. Стварэнне такіх аб'ектаў можа прывесці да катастрофы практычна на любым этапе: падчас транспарціроўкі, перагрузкі і, уласна, самога размяшчэння ракет.


Але самая вялікая небяспека для Беларусі — калі дыктатары ўсё ж адважацца прымяніць ядзерную зброю. Больш за тое, рызыкі для Беларусі будуць нашмат большыя, чым для Захаду. Маючы наладжаную разведвальную сетку, краіны НАТА, хутчэй за ўсё, будуць атрымліваць адпаведную інфармацыю яшчэ падчас падрыхтоўкі да пускаў ракет. А з дапамогай найноўшай сістэмы супрацьракетнай абароны ракета будзе знішчана проста над тэрыторыяй Беларусі, што прывядзе да катастрофы.


«Я не ведаю, як генерал Хрэнін растлумачыць сваім дзецям і ўнукам, што ён зрабіў. І як яго нашчадкі будуць насіць гэтае прозвішча. Я лічу, што кожны чалавек у ваеннай форме, які захаваў хаця б рэшткі афіцэрскага гонару, павінен сказаць: не, хлопцы, так рабіць нельга, гэта па-за межамі. Гэта прамая здрада нашай краіне!», — адзначыў Валерый Сагашык, заклікаўшы вайскоўцаў ні пры якіх абставінах не выконваць злачынныя загады.


Як кажуць у Сумесным пераходным камітэце, рэжым Лукашэнкі нарошчвае градус напружанасці, і гэта будзе працягвацца і надалей. Але гэта сведчыць толькі аб тым, што надыходзіць агонія. Таму стаўленне беларускіх афіцэраў да апошняга аргументу дыктатара — ядзернага — можа стаць лакмусавай паперкай здрады ці, наадварот, выратавання Радзімы.



Comments


bottom of page