3 ліпеня адзначаўся Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аднак не заўсёды так было ў найноўшай гісторыі гэтай краіны. Да 1997 года Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 27 ліпеня 1990 года. Таму 3 ліпеня шмат у каго асацыюецца са святам, якое адзначае рэжым Лукашэнкі, у якога само слова «Незалежнасць» мае для Беларусі даволі незразумелае значэнне.
Але як не ўспрымаць гэты дзень — ён усё ж знакавы для Беларусі. Хаця б як дзень вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў у 1944-м і ад Масквы ў 1660-м. Таму ў гэты дзень Украінскі крызісны медыя-цэнтр правёў брыфінг «Становішча ў Беларусі: ваенна-палітычныя выклікі».
Жыццё Беларусі, яе ўнутраная і знешняя палітыка поўная супярэчнасцей. Яны паглыбіліся пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і ўзмацніліся з крызісам расійскай палітычнай сістэмы, выкліканым так званым Маршам справядлівасці ЧВК «Вагнера».
Наколькі стабільнай сёння выглядае ўлада Аляксандра Лукашэнкі? Ці павялічыць небяспеку для Украіны на паўночным накірунку рух байцоў Прыгожына ў Беларусь? Наколькі беларуская апазыцыя здольная супрацьстаяць рэжыму?
Гэтыя і іншыя пытанні разглядалі ўдзельнікі брыфінгу — эксперты і актывісты, якія бралі ў ім удзел:
Тацяна Гацура-Яворская, беларуская дзяячка, валанцёрка, кіраўнік ГА "Ланка", былы палітвязень;
Максім Плешко, сузаснавальнік Цэнтру беларуськіх камунікацій;
Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага;
Мадэратарам быў Яўген Магда, Інстытут сусветнай палітыкі.
Падчас канферэнцыі ў рэжыме анлайн-трансляцыі спікеры абмеркавалі актуальную ваенна-палітычную сітуацыю вакол Беларусі у кантэксце размяшчэння там ядзернай зброі і магчымага размяшчэння падраздзяленняў ПВК «Вагнера».
Значную ўвагу спікеры надалі тэме магчымых рэпарацый з боку Беларусі пасля перамогі Украіны, бо прыняццем ідэі будучых рэпарацый у Беларусі апазіцыя прадэманструе сур'ёзнасць сваіх намераў быць адказнымі перад Украінай.
Шмат гаварылася пра неабходнасць падтрымкі ідэі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, якая будзе быць карысным для беларусаў, Украіны і краін Еўропы пры любым варыянце развіцця ваенна-палітычнай сітуацыі вакол Беларусі.
Поўны запіс брыфінгу можна паглядзець на Youtube:
Comentários