top of page

Руслан Рохаў пра будучыню беларуска-ўкраінскіх адносін

Updated: Mar 29, 2023



Пра тое, як папярэдзіць узьнікненьне пагрозаў нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны з боку паўночнай мяжы і важнасьць артыкуляванай беларускай палітыкі з боку «афіцыйнага Кіева», абмяркоўвалі падчас круглага стала «Беларуская плятформа: публічная размова пра будучыню», якую арганізатар Юрый Федарэнка (як арганізатар) даверыў мадэраваць Руслану Рогаву.


Кароткія высновы Руслана як мадэратара:


  1. Дэмакратычная Беларусь — гэта ключ да бясьпекі і міру ў рэгіёне і іголка ў шапцы бесьсьмяротнага, на якое дагэтуль выглядае расейская імпэрыя;

  2. Беларусь і наладжванне з ёй добрасуседскіх стасункаў з'яўляецца для Украіны такой жа важнай мэтай, як і адпаведная праца з Польшчай;

  3. Украіне вельмі патрэбна палітыка і стратэгія супрацоўніцтва з Беларуссю;

  4. Украіна можа і павінна стаць «маткай» для сталення дзеяздольнай беларускай эліты, якая ў будучыні стане драйверам развіцця Беларусі і вызначыць яе вектар развіцця;

  5. Агучаная на мерапрыемстве пазіцыя ўсіх зацікаўленых бакоў з беларускага боку паказвае, што яны гатовы сесці за адзін стол і дамовіцца аб сумесных намаганнях у Кіеве;

  6. Украіна магла б разьвіваць свае «ўсходнеэўрапейскія студыі», якія сталі б оптыкай для Эўропы ў пытаньні палітыкі адносна Беларусі, Малдовы, Грузіі і рэспублік, якія ўзьнікнуць пасьля распаду РФ, але для гэтага трэба спачатку разьвіць іх сябе; і з гэтага магла б пачацца адпаведная праца з Беларуссю;

Меркаванні іншых удзельнікаў сустрэчы, а таксама відэазапіс двухгадзіннай размовы глядзіце ў нашым рэпартажы.


コメント


bottom of page