Журналістка беларускага тэлеканалу «Белсат» Дар’я Чульцова адбыла два гады зняволення за прафесійную дзейнасць. 30 сакавіка ў Кіеве яна стала госцяй круглага стала, які прайшоў у Нацыянальным саюзе журналістаў у падтрымку зняволеных супрацоўнікаў СМІ.
Удзельнікі нагадалі, што ў Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за 30 журналістаў, а «...за прафесійную дзейнасць цалкам магчыма атрымаць 15 гадоў пазбаўлення волі».
Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падкрэсьліў, што многія беларусы інфармаваныя пра сытуацыю ва Ўкраіне дзякуючы працы незалежных беларускіх СМІ.
Першы сакратар НСЖУ Ліна Куш нагадала, што словы падтрымкі і фінансавай дапамогі ад прадстаўнікоў незалежных беларускіх СМІ гучаць да ўкраінцаў з першых дзён шырокамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
Дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт Цэнтра Беларускіх Камунікацый Яўген Магда падкрэсліў, што ўкраінцы і беларусы катастрафічна мала ведаюць адзін пра аднаго, і заклікаў украінскія СМІ не карыстацца стэрэатыпамі пры асвятленні сітуацыі ў Беларусі.
Паводле Магды, «прыклейваньне» беларусаў да расейцаў можа толькі ўзмацніць пазыцыі Расеі. Замест гэтага ўяўляецца мэтазгодным стварэнне сумеснага беларуска-ўкраінскага СМІ.
«Трэба разумець, што без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі, а без дэмакратычнай Беларусі няма бяспечнай Еўропы», — адзначыў Яўген Магда.
Comments