top of page

ЕС увёў новыя санкцыі супраць Беларусі


У чацвер, 3 жніўня, Рада ЕС увяла новыя санкцыйныя абмежаванні для Беларусі у сувязі з удзелам Мінска ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны.


Перш за ўсё гэта:

  • пашырэнне экспарту тавараў і тэхналогій для ваенна-тэхнічнага ўмацавання Беларусі.

  • забарона на экспарт агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама тэхналогій у авіяцыйнай і касмічнай сферах.

На сайце Еўрапейскай камісіі Паведамляецца, што новы санкцыйны пакет павінен забяспечыць больш цесную каардынацыю санкцый ЕЗ супраць Расеі і Беларусі, а таксама паспрыяць таму, каб расейскія санкцыі нельга было абысці праз Беларусь. Варта адзначыць, што санкцыі скіраваныя супраць энергетычнага і тэхналагічнага сектараў і шмат у чым дублююць абмежаванні, уведзеныя Еўразвязам супраць Расеі.


Санкцыйныя меры ўводзяцца ў паскораным рэжыме ў сувязі з актуальнасцю, звязанай з барацьбой з абыходам санкцый у дачыненні да некаторых асабліва ўразлівых тавараў і тэхналогій


Еўракамісія вітае прыняцце Саветам ЕС дадатковых абмежавальных мер, паведамляецца на сайце ведамства


Таксама санкцыйны спіс папоўнілі 38 фізічных і 3 юрыдычныя асобы, а менавіта:

  • Білнафтахім

  • ААТ "БМЗ" з'яўляецца кіруючай кампаніяй холдынга "БМК

  • Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова

Для беларускага калію, які з'яўляецца мазолем Лукашэнкі, выключэнняў няма.


Чакана, ізаляцыя рэжыму ад навакольнага цывілізаванага сьвету толькі ўзмацняецца.

Comments


bottom of page