top of page

Больш за паўмільёна еўра сабраў і перадаў для палітвязняў і іх сем'яў марафон салідарнасці


У арганізацыі, якія дапамагаюць беларускім палітвязням і іхнім сем'ям перадалі 509 800 еўра. Гэтыя грошы сабралі падчас анлайн-марафону «Нам не ўсё роўна!». Ініцыятарам якога з'яўляецца прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова. У арганізацыі і правядзенні прынялі ўдзел больш за 20 беларускіх СМІ. Яны прадумвалі сцэнар, а пазней да іх далучаліся ініцыятывы і фонды.


Гасцямі марафону сталі былыя палітычныя вязні, журналісты, музыканты, пісьменнікі і спартоўцы. Ахвяраванні ўжо размеркавалі паміж фондамі, арганізацыямі і ініцыятывамі, якія займаюцца пытаннямі беларускіх палітвязняў і іх сем'яў. Сярод якіх праект INeedHelpBY, “Палітвязынка”, чорны крыж – Беларусь, Dissidentby, BYSOL, Razam, BY_help, “ДА ВОЛІ” ды іншыя.


Па папярэдніх дадзеных, з-за рэпрэсій, пераследу рэжыму лукашэнкі, і нязгодай з ваеннымі дзеяннямі расіі супраць Украіны, з Беларусі ўжо выехала не менш за 2 млн грамадзян. Частка з якіх з'яўляецца сем'ямі беларускіх палітвязняў. Яны таксама маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, як і іх родныя, якія сядзяць у беларускіх турмах.

Bình luận


bottom of page