top of page

На Кіеўшчыне ўшанавалі памяць каліноўца Аляксея Скоблі



Пад Кіевам усталявалі памятны знак у гонар загінуўшага каліноўца Аляксея Скоблі. Ён загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баі за Кіеў каля вёскі Мошчун, прыкрываючы пабрацімаў.


У лясным масіве каля вёскі адкрылі мемарыял «Анёлы Перамогі» ў гонар загінулых абаронцаў Украіны, піша «Новы час» .


Побач, непасрэдна на месцы яго гібелі, дзе ішлі жорсткія баі з рускімі захопнікамі, устаноўлены імянны знак у гонар Аляксея Скоблі (пазыўны «Тур»).


Актывісты Беларускага хабу «Сустрэча» пасадзілі кветкі і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел камандзір палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны «Кіт») і прадстаўнікі дабрачыннага фонду Бадры Лалашвілі, які займаўся зборам сродкаў на ўстаноўку мемарыяла.




Yorumlar


bottom of page