
Напярэдадні «выбараў» рэжым заявіў аб жаданні ўдзельнічаць у мірных перамовах ва Украіне. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч. Ён падкрэсліў, што Мінск зацікаўлены ў мірным урэгуляванні «канфлікту».
Лукашэнка, адчуваючы, што ў заходніх краінах яго даўно не ўспрымаюць усур'ёз, спрабуе неяк прадэманстраваць сябе як суб'екта з уласным уплывам і інтарэсамі ў рэгіёне. Ён хоча прадэманстраваць сваю значнасць на міжнароднай арэне для свайго электарату.
Але заява пра суб’ектыўнасьць рэжыму ў пытаньнях міру нагадвае пра яго непасрэдны саўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Ці не таму ён хоча ўплываць на прыняцце рашэнняў, бо менавіта ён дапамог Пуціну развязаць вайну і разлічваў атрымаць за гэта нейкія «даброты»?
Баючыся падобных пытанняў, Абрамзевіч у той жа заяве актыўна адмаўляе абвінавачванні ў саўдзеле ў расейскай агрэсіі. Паводле яго слоў, рэжым з самага пачатку выступаў за мірнае вырашэнне праблем і за сваё месца ў перамоўным працэсе. Але ў якім статусе Беларусь хоча ў ім удзельнічаць, незразумела.
Comments