top of page

Завяршыўся працоўны візіт намесніка кіраўніцы Кабінета Валера Кавалеўскага ў Берлін

Асноўнай тэмай сустрэч падчас візіту была пагроза, якую нясе расійскі імперыялізм і каланіялізм не толькі незалежнасці Беларусі і Украіны, але і ўсяму рэгіёну, і тыя практычныя крокі, якія могуць зрабіць еўрапейскія партнёры, каб дапамагчы нам абараніць суверэнітэт нашай краіны – і дапамагчы Украіне на шляху да перамогі.

 

«Германія – адзін з найбольш уплывовых актараў у знешняй палітыцы Еўрасаюза, таму візіты ў Берлін – асабліва важныя. І тут нас вельмі добра прымаюць, гатовыя абмяркоўваць самыя розныя задачы і шукаць да іх новыя рашэнні», - адзначыў Валер Кавалеўскі.

 

На сустрэчах у Бундэстагу за адным сталом сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партый Германіі, што яшчэ раз падкрэслівае: тэма Беларусі аб'ядноўвае.

bottom of page