top of page

За год колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася ў паўтара раза.


З сярэдзіны 2022 года Беларусь страціла больш за траціну зарэгістраваных СМІ, высветліў Беларускі цэнтр расследаванняў.


На 1 студзеня 2022 года ў краіне афіцыйна дзейнічалі 1916 СМІ (641 дзяржаўны і 1275 недзяржаўных). У красавіку 2023 года іх колькасць скарацілася да 1194 СМІ, з іх 548 дзяржаўных, 646 незалежных. Але пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну колькасць апошніх скарацілася амаль удвая.


Большасць СМІ былі зачыненыя ў перыяд з сярэдзіны мінулага года па красавік гэтага года. Дагэтуль некаторыя папулярныя СМІ ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкімі, не выходзілі і не былі зарэгістраваныя ў Беларусі і не траплялі ў статыстыку Міністэрства інфармацыі. Напрыклад, TUT.BY, «Наша Ніва», «Новая хода», «Комсомольская правда в Белоруссии» і іншыя.


Больш за ўсё пацярпелі друкаваныя СМІ — газеты і часопісы. Крыху больш чым за год рынак страціў 626 з 1180 выданняў.


Колькасць СМІ скарацілася на фоне ўвядзення ў траўні мінулага года падатку на рэкламу для беларускіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Рэкламадаўцаў абавязалі плаціць 20% ад кошту рэкламы ў недзяржаўных СМІ. Сабраныя сродкі былі накіраваныя на разьвіцьцё дзяржаўных СМІ. Гэта можа выклікаць адток рэкламадаўцаў, якія раней супрацоўнічалі з прыватнымі выданнямі.


Інфармацыйнае поле ў Беларусі знаходзіцца пад надзвычайным ціскам. Галоўная мэта ўладаў — зачысьціць гарызонт, каб не дапусьціць праяў нацыянальнай ідэнтычнасьці. Зараз СМІ ў Беларусі функцыянуюць выключна як «рэха Масквы», без намёку на суб'ектыўнасць. Усім астатнім пагражае перасьлед і закрыцьцё.


留言


bottom of page