top of page

Назва смешная, та сітуацыя жудасная


У нядаўнім артыкуле мы ўжо пісалі пра існаванне цікавых праектаў на беларускім YouTube. Калі тады гаворка ішла пра асветніцка-гістарычны праект, то сёння мы адзначым злосны сатырычны з крыху абразлівай назвай.


Гэта «Жопа з вусамі». І так, вы правільна здагадаліся, пра якую жопу ідзе гаворка. Да беларускіх палітычных навінаў аўтар каналу падыходзіць і груба, і тонка, алегарычна і прама. На жаль, у яго не так шмат праглядаў.


Нагадаем, што беларускі YouTube з'явіцца толькі тады, калі ён зацікавіць гледачоў.


Ніхто, акрамя беларусаў, не створыць альтэрнатыўную інфармацыйную прастору Беларусі.


Такім чынам, мы запрашаем вас паглядзець і падзяліцца!


Comments


bottom of page