Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў мінулым годзе ЕС, ЗША і іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Беларусі за саўдзел у агрэсіі.
Гэтыя санкцыі дапаўнялі папярэднія меры супраць дыктатарскага рэжыму па ўнутраных рэпрэсіях. Як палітыка Лукашэнкі ўплывае на звычайных беларусаў, распавядае новы відэасюжэт праекта «Пра што маўчыць прапаганда», апублікаваны на YouTube. На прыкладзе скарачэння ВУП Беларусі бачна, што падтрымка палітыкі Крамля каштавала краіне адкату ў развіцці прыкладна на пяць гадоў.
Гэта закране ахову здароўя, сацыяльную сферу і інфраструктуру. Акрамя таго, найбольш перспектыўныя кампаніі, у тым ліку ІТ-сектара, былі вымушаныя пакінуць краіну, а многія беларусы страцілі магчымасць ездзіць у ЕС. Сюжэт даступны на рускай мове з англійскімі субтытрамі.
Мэта праекту «Пра што маўчыць прапаганда» — данесці да рускамоўнай аўдыторыі праўдзівую інфармацыю пра вайну ва Украіне ў розных краіны. Відэаролікі асвятляюць тэмы, якія замоўчваюцца або наўмысна скажаюцца крамлёўскай прапагандай, а таксама выкрываюць найбольш распаўсюджаныя міфы.
Comments