Гадавіна кроку да паглынання
- Belarusian Сommunications
- May 28, 2024
- 1 min read

6 студзеня 1995-га быў падпісаны мытны саюз паміж Расіяй і Беларуссю. А 26 траўня ўзурпатар лукашэнкі разам з тагачасным расейскім прэм'ер-міністрам на памежным пераходзе Рэдзькі–Чырвонае выкапалі адзіны памежны слуп, прыбралі шлагбаум і пасадзілі бярозу.
За наступныя гады Беларусь толькі ў 2021 годзе прадала Расіі больш, чым тая ёй. Большую частку часу Расія прадавала ў 2 разы больш у Беларусь, чым купляла ў яе. Не трэба тлумачыць, каму выгадна адмена пошлін.
Аслеплены надмернымі амбіцыямі і неадэкватным уладалюбствам, Лукашэнка ўцягваў Беларусь у вір саюзнай дзяржавы, спадзеючыся на хвалі папулізму заняць месца састарэлага алкаголіка Ельцына. У выніку, ператварыўся ў паслужлівага лёкая Пуціна, а Беларусь фактычна паглынутая РФ.
Асабліва сімвалічна, што бяроза, адзін з сімвалаў Беларусі, засведчыла здраду Лукашэнку. За 29 гадоў яна вырасла, і з нецярпеннем чакае здрадніка.
Comments