top of page

Беларуская апазіцыя наладжвае адносіны з Украінай

Aug 23, 2023
1 min read

Сёньня ў Кіеве адбываюцца слуханьні ў Вярхоўнай Радзе, у якіх бяруць удзел прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Дэлегацыя прыбыла ва ўкраінскую сталіцу рана і станоўча ацэньвае перспектывы далейшага супрацоўніцтва.


Галоўная перавага цяперашніх працоўных сустрэч — значна большая вага прадстаўнікоў украінскай улады, якія вядуць перамовы.


«Калі раней беларускім пытаньнем ва Ўкраіне займаліся пераважна апазыцыйныя колы, то цяпер сытуацыя зьмянілася, — лічыць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў каментары Радыё Рацыя. — Мінулай восенню ў гэтую групу ўвайшлі 8 дэпутатаў ад партыі і фракцыі «Слуга народа». Сярод іх тры кіраўнікі ўкраінскіх парламенцкіх дэлегацый у найбуйнейшых міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Для мяне гэта азначае, што Банкавая падняла ўзровень стасункаў з дэмакратычнай Беларуссю да ўзроўню Вярхоўнай Рады, дзе большасць маюць «слугі».


Акрамя заканадаўчай галіны ўлады значна больш цеснымі сталі стасункі з Адміністрацыяй прэзідэнта Украіны і выканаўчай уладай, адзначаюць беларускія палітыкі.


Падчас цяперашняга візіту запланаваны інтэнсіўныя дыскусіі ў Вярхоўнай Радзе, сустрэчы з парламентарыямі і замежнымі дыпламатамі, а таксама перадача дапамогі беларускім добраахвотнікам.


Асобным пунктам праграмы павінны быць сустрэчы з дыпламатычным корпусам, які працуе ў Кіеве. А ў Львове дэлегацыя беларускіх палітыкаў сустрэнецца з беларускай дыяспарай.


Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page