top of page

З Днём дзяржаўнага сцяга, Беларусь!


Сёння беларусы адзначаюць Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга. Менавіта 19 верасня 1991 года парламент рэспублікі зацвердзіў Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі.

Гісторыкі адзначаюць: першая згадка пра спалучэнне гэтых колераў адносіцца да бітвы пад Оршай. Тады саюзныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага літаральна знішчылі маскоўскае войска. Знявага маскавітаў адбывалася менавіта на фоне бел-чырвона-белых сцягоў, якія сімвалізавалі шляхецтва і кроў, пралітую ў барацьбе за сваю зямлю.


Пасьля цяжкага гістарычнага пэрыяду ў складзе Расейскай імпэрыі БЧБ сьцяг вярнуўся як сымбаль незалежнай краіны ў 1917 годзе, калі была створаная Беларуская Народная Рэспубліка. У «Ваяцкім маршы», які стаў гімнам новай дзяржавы, яго аўтар Макар Касцевіч прысвяціў нацыянальнаму сцягу асобныя радкі:


Няхай жывуць магутныя, адважныя

Наш беларускі вольны дух.

Наш сцяг бел-чырвона-белы,

Народны рух.


У 1991 годзе Станіслаў Шушкевіч пад бел-чырвона-белым сцягам у Белавежскай пушчы падпісаў акт аб спыненні існавання СССР. Вернутая сімволіка ўвасабляла імкненне Беларусі вярнуць сабе статус незалежнай, моцнай і справядлівай дзяржавы.

Але пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сітуацыя змянілася. У 1995 годзе ў выніку незаконнага рэфэрэндуму цяперашні дыктатар вярнуў у якасьці дзяржаўнага сымбалю акупацыйны сьцяг, пад якім Масква праводзіла ў Беларусі каляніяльную палітыку.


Зрабіўшы гэта, Лукашэнка сьвядома вывеў сябе за рамкі нацыянальнага праекту. Як высветлілася пазней, гэта быў толькі першы яго крок у знішчэнні суверэнітэту Беларусі.


У адрозненне ад чырвона-зялёнага палотнішча, менавіта БЧБ-сцяг лічыцца сапраўдным сімвалам беларусаў. Менавіта бел-чырвона-белыя колеры віталі на масавых акцыях пратэсту, дзе беларускі народ змагаўся за сваё права на незалежнасць, спрабуючы зрушыць з месца прарасейскі марыянетачны рэжым.


Сёння беларусы на эміграцыі збіраюцца і пазнаюць адзін аднаго пад БЧБ-сцягамі. Гэтыя колеры гістарычныя для ўсяго беларускага народу, чаго нельга сказаць пра штучны праект Лукашэнкі. Без каранёвай асновы цяперашнія сімвалы таталітарызму, насаджаныя зверху, знікнуць адразу пасля падзення дыктатуры.


Беларускі народ абярэ права на існаванне пад сваім гістарычным сцягам. Прыкладам для іх з'яўляюцца тыя ж украінцы, якія вярнулі свае дзяржаўныя сімвалы і ні разу не дазволілі паставіць пад сумнеў іх існаванне.


Як і ўласны суверэнітэт.


Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Comments


bottom of page