top of page

Каталікі Львова пытаюцца ва ўладаў пра вуліцу Каліноўскага

  • Writer: Яков Носков
    Яков Носков
  • May 11, 2023
  • 1 min read


Львоўскі рыма-каталіцкі мітрапаліт Мечыслаў Мокшыцкі падтрымаў просьбу БФ «Вольная Беларусь» аб перайменаваньні вул. Беларускай у гонар Кастуся Каліноўскага.


З такой просьбай кіраўнік архідыяцэзіі ўжо звярнуўся да мэра Львова Андрэя Садовага.


«Пазнаёміўшыся з постаццю кіраўніка паўстання супраць Расейскай Імперыі ў 1863 годзе Кастуся Каліноўскага, мяркую, што змена назвы вуліцы падкрэсліць дэмакратычныя каштоўнасці беларусаў, якія цэняць жыццё кожнага чалавека, свабоду і суверэнітэт сваёй і іншых дзяржаў», — адзначыў прэлат.


Бліжэйшым часам улады Львова павінны разгледзець просьбу мітрапаліта.



Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page