top of page

Беларусы больш ня хочуць станавіцца грамадзянамі РФ?


Паводле афіцыйнай статыстыкі МУС Расеі, з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну колькасьць беларусаў, якія хочуць атрымаць расейскае грамадзянства, зьменшылася амаль у 3 разы.


Усяго ў 2023 годзе, па дадзеных МУС РФ, расійскае грамадзянства атрымалі 378,5 тыс. чалавек. А гэта амаль удвая менш, чым у даваенным 2021 годзе. У МУС такое падзенне тлумачаць тым, што ў гэтай статыстыцы больш не трапляюць атрымальнікі пашпартоў на акупаваных тэрыторыях Украіны. З сярэдзіны 2023 года МУС таксама хавае інфармацыю аб краінах, адкуль прыбылі новыя «расейцы».


Аднак па апошніх наяўных дадзеных прыкметна, якія тэндэнцыі склаліся з пачатку вайны, адзначае «Верстка». Сярод імігрантаў практычна з усіх краін былога СССР зменшылася колькасць прынятых у расійскае грамадзянства. Колькасць «суайчыннікаў», якія перасяляюцца па расейскай праграме перасялення, у 2023 годзе скарацілася на 43% у параўнанні з 2021 годам.


Акрамя выхадцаў з Украіны, у першым паўгоддзі 2023 года ў параўнанні з першым паўгоддзем 2021-га найбольш рэзка скарацілася колькасць беларусаў, якія атрымалі грамадзянства амаль у тры разы, да 4,6 тысячы чалавек. Зніжэнне на 40% зафіксавана сярод выхадцаў з Казахстана і на 18% з Арменіі. З агульнай тэндэнцыі вылучаюцца толькі Таджыкістан і Кыргызстан. Пасля пачатку вайны пераход у расійскае падданства сярод іх нават паскорыўся.


Такім чынам, больш за ўсё расейцам усю статыстычную карціну псуюць якраз тыя, каго так хацелі называць «малодшымі братамі» украінцы і беларусы.

Comentarios


bottom of page