top of page

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой уладзе»


Гэтыя словы выбітнага пісьменніка Васіля Быкава дарагія сэрцу кожнага сапраўднага беларуса, з дня нараджэння якога сёння спаўняецца 100 гадоў. Васіль Быкаў прызнаны класік беларускай літаратуры, які атрымаў сусветнае прызнанне і вылучаўся на Нобелеўскую прэмію. Ён увайшоў у сусветную гісторыю як аўтар апавяданняў і раманаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне, дзе адстойваў апрабаваныя ў агні барацьбы з фашызмам ідэі і маральныя якасці: вернасць вечным агульначалавечым каштоўнасцям, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць рабочага і салдата. Яго творчасць увайшла ў залаты фонд сусветнай літаратуры дзякуючы такім творам, як «Сотнікаў», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Знак бяды».


Пры нацыянальна арыентаванай уладзе гэты юбілей ператварыўся б у падзею сусветнага маштабу. Але рэжым Лукашэнкі можа насаджаць у краіне толькі замежныя святы. Яму чужы нацыянальны гонар беларускай нацыі.


Васіль Быкаў стаяў ля вытокаў стварэньня Беларускага Народнага Фронту і пры жыцьці часта крытыкаваў аўтарытарны рэжым у Беларусі. У сярэдзіне 1990-х пачалася актыўная атака ўладаў на яго за апазыцыйнасьць да Лукашэнкі, што вымусіла пісьменьніка надоўга зьехаць за мяжу. Таму апошнія гады жыцця яму давялося правесці ў эміграцыі. Па гэтай жа прычыне ў Мінску няма ніводнага мемарыяла вялікаму беларусу. А кватэру ў Гродне, дзе жыў пісьменнік, прадалі з малатка.


Пісьменнік памёр 22 чэрвеня 2003 году, але нават пасьля ягонай сьмерці памяць пра яго працягвае палохаць афіцыйны рэжым: кнігі Васіля Быкава ў Беларусі не перавыдаваліся, а фільмы пра яго жыцьцё і творчасьць былі забароненыя. Цынізм улады яшчэ і ў тым, што, разумеючы, што згадку пра пісьменніка не выкрасліць з народнай памяці, яна адкрыла афіцыйную выставу да 100-годдзя з дня нараджэння мастака ў Беларускім дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва, прыбраўшы з экспанатаў усё, што тычыцца яго крытыкі Лукашэнкі і вымушанай эміграцыі.


Нагадаем, што Быкаў - далёка не адзіны мастак, чыю спадчыну ўлады спрабуюць сцерці. Напрыклад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч таксама пад забаронай. А прапраўнук вялікага Янкі Купалы Мікіта Бруй быў асуджаны непаўналетнім і дагэтуль знаходзіцца ў турме.

Comments


bottom of page