top of page

Ціханоўская на Дэльфійскім эканамічным форуме заклікала не прыраўноўваць беларусаў і рэжым


Беларуская лідарка выступала на міжнародным мерапрыемстве ў Грэцыі, якое збірае ўплывовых лідараў з усяго свету з розных сфер. Яна заклікала мір і міжнародныя арганізацыі прыкласці максімум намаганняў для вызвалення палітвязняў.


Святлана Ціханоўская вызначыла магчымасці прыцягнення рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў – і вызначыла крокі, якія можна зрабіць для паслаблення дыктатуры лукашэнкі.


Акрамя таго, лідарка расказала пра дзейнасць незалежных ініцыятыў і арганізацый (у тым ліку Адзінага часовага кабінета) і заклікала падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя беларускія СМІ.


Асобна яна спынілася на бачанні стратэгіі Захаду ў дачыненні да Беларусі – "ізаляваць дыктатара, а не народ". Бо менавіта лукашэнка і ягонае бліжэйшае атачэнне ствараюць таталітарны рэжым унутры Беларусі і ўсяляк садзейнічаюць агрэсіі расіі. А народ аказваецца ў заложніках абставін і мае патрэбу ў падтрымцы.

コメント


bottom of page