top of page

– А ў вас неграў лінчуюць!


Знешнепалітычным ведамствам РФ і Беларусі становіцца ўсё цяжэй займацца сапраўднай дыпламатыяй, бо працаваць практычна няма з кім. Краіны, дзякуючы сваёй бліскучай міжнароднай палітыцы, выгнаныя за кулісы цывілізаванай дыпламатыі, вараць ва ўласным «дыктатарскім соку».


Так што даводзіцца шукаць новыя цікавыя заданні. МЗС Расеі і Беларусі падрыхтавалі сумесны «даклад аб сытуацыі з правамі чалавека за мяжой». Як бы смешна гэта ні гучала з вуснаў таталітарных ведамстваў, яны сапраўды распрацавалі вялікі падрабязны даклад пра тое, наколькі кепска жывуць людзі ў заходніх краінах і наколькі там парушаюцца іх правы. Яны хваляцца: «калі не па прыгажосці мастацкай падачы, то па глыбіні і маштабнасці гэты твор можна параўнаць толькі з раманам Льва Талстога «Вайна і мір».


Паводле прадстаўнікоў абодвух МЗС, найгоршая сытуацыя з правамі і свабодамі чалавека цяпер у Літве, Латвіі, Польшчы і ЗША. Рэпартаж проста страшна чытаць непадрыхтаванаму чалавеку - вы нават не ўяўляеце, якія жахі і міліцэйскае самавольства адбываюцца ў гэтых краінах.


«У шэрагу краін адкрыта прапагандуюцца расісцкія ідэі і каштоўнасці, падымаюць галаву нацыянал-радыкалы. І гэта адбываецца, нягледзячы на прававыя механізмы, якія дзейнічаюць у рамках ААН, АБСЕ і шэрагу іншых міжнародных арганізацый і накіраваны на супрацьдзеянне гераізацыі нацызму, расізму, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці. Ужо даволі выразна вылучаецца група дзяржаў, дзе структурныя праявы расізму і нецярпімасці праніклі ва ўсе сферы грамадскага жыцця», — гаворыцца ў прадмове дакумента.


Цікавы спосаб адцягнуць увагу ад поўнага беззаконня насельніцтва ўласных краін.

Comments


bottom of page