Леанід быў лідарам нацыянальнага адраджэння, вядучым спецыялістам свайго часу па беларускім нацыянальным строі, дысідэнтам. Сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, паплечнік Зянона Паздняка. Галоўны мастак Мастацкага фонду БССР з 1966 па 69 гады.
Леанід нарадзіўся 4 снежня 1928 г. у вёсцы Новае Сяло Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. З 1967 года сябра беларускага саюза мастакоў. Удзельнічаў у шэрагу этнаграфічных экспедыцый, па выніках якіх стварыў тры альбомы беларускага народнага адзення і арнаментаў. Распрацаваў касцюмы для 15 народных ансамбляў. У 67-м яму даручылі аформіць Мінск да 900-годдзя, але неўзабаве звольнілі за дысідэнцтва. У 1972-м выдаў манаграфію па гравюрах Францыска Скарыны.
З 60-х Леанід актыўна змагаўся за захаванне гісторыка-архітэктурнага асяроддзя Мінска. У 69-ым разам з Зянонам Пазняком апублікаваў артыкул у «Праўдзе», які дапамог уберагчы ад знішчэння гістарычны цэнтр Мінска. Ягоная дзейнасць выклікала нянавісць КДБ.
15 жніўня 1972 года Леанід заступіўся за дзяўчыну, якая кліча на дапамогу, у адказ атрымаў смяротны ўдар. Ягоныя забойцы, атрымалі невялікія тэрміны і неўзабаве выйшлі па амністыі. Перад гібеллю Леанід рыхтаваў новую акцыю за захаванне гістарычнага Мінска. Беларускія дэмакратычныя сілы лічаць, што Баразна быў забіты на замову КДБ.
Comments