top of page

Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін G7, а таксама з амерыканскімі сенатарамі-дэмакратамі

  • Writer: Павел Яковлев
    Павел Яковлев
  • Jun 12, 2024
  • 1 min read

Святлана Ціханоўская пачала свой візіт у Вашынгтон з сустрэчы з прадстаўнікамі краін G7, дзе яна падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі Беларусі і неабходнасць аказваць ціск на рэжым лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары.


Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі таксама правёў сустрэчы з амерыканскімі сенатарамі-дэмакратамі, у прыватнасці з Джын Шагін, старшынёй сэнацкага падкамітэту міжнародных адносін у супрацоўніцтве ў галіне Эўропы і рэгіянальнай бясьпекі і сузаснавальніцай фракцыі «Свабодная Беларусь».


Сенатар Шагін падкрэсліла сваю падтрымку ўсім беларусам, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны. Яна нагадала пра палітвязняў, якія зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах, і адзначыла, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся варыянты паляпшэння становішча гэтых людзей сумеснымі намаганнямі міжнароднай супольнасці.

 
 
 

Comments


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page