top of page

Сённяшняя Беларусь стала месцам жорсткасці і гвалту над асобай


Нязначная ступень свабоды, якая існавала ў Беларусі да 2020 года - знікла. Новая рэчаіснасць засмучае сваёй нявызначанасцю і палохае новымі пагрозамі. Большасць грамадзян Беларусі не ўсведамляе да канца, дзе новая мяжа дазволенага і забароненага.


Уздымаючы савецкі час, лукашэнка паказвае на кірунак сваёй палітыкі. У якасці прыкладу ён ахвотна выкарыстоўвае пераследы ў суседняй Расіі. Ёсць дастаткова доказаў таго, што сённяшняя Беларусь ужо апусцілася да ўзроўню таталітарнай дзяржавы.

Рэжым паступова нарошчвае сілы і пачынае пераследваць выпадковых людзей. Акрамя таго, што дыктатар утрымлівае ў турмы ўсіх, хто мае дачыненне да пратэстаў 2020-га, за краты ўсё часцей трапляюць тыя, хто апублікаваў неасцярожную заяву ў Telegram, якая аказалася «прыніжэннем самаабвешчанага прэзідэнта» або адправіў ахвяраванне ў некалькі даляраў у падтрымку «экстрэмісцкіх арганізацый» па версіі рэжымнай улады.

Кожны новы арышт толькі пацвярджае новую жорсткую рэальнасць, у якой вымушаны жыць мільёны беларусаў.

Comments


bottom of page