top of page

Тэрыторыя Беларусі стратэгічна важная для Расіі


Садружнасць абедзвюх краін і "братэрства" іх народаў пуцін выкарыстоўвае для падтрымкі выявы "прыязнасці". Але насамрэч, у Пуціна ёсць свае "планы" на Беларусь.


Адно пагадненне змяняецца іншым, і здаецца, што саюз мацнее. Хаця насамрэч Беларусь заўсёды вымушаная пагаджацца на меншае. За час цеснага супрацоўніцтва з Расіі рэжым паспеў абрасці крэдытамі, завінаваціўшыся Расіі $ 8,24 мільярды. На сённяшні дзень Расія пагадзілася адтэрмінаваць выплаты па крэдытах, але ў любы момант сітуацыя можа змяніцца.


Акрамя таго, Расія працягвае ўцягваць Беларусь у распачатую вайну супраць Украіны. З першых дзён вайны, у канцы лютага 2022 года менавіта з тэрыторыі Беларусі ўзброеныя сілы Расіі калонамі наступалі на тэрыторыю Украіны. Цяпер з тэрыторыі суседняй Беларусі працягваюцца ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і вёсак.


Таксама стала вядома, што рэжым лукашэнкі і беларускія чыноўнікі маюць дачыненне да шэрагу ваенных злачынстваў, якія здзейсніла і працягвае здзяйсняць расія.


Безадмоўная Беларусь - гэта зручны плацдарм для расіі. Тут пуцін размясціў сваю ядзерную зброю, сюды адправіў байцоў ПВК "Вагнер" і прывёз для сумесных вучэнняў расійскіх вайскоўцаў. Пры выпадку і неабходнасці, яму дастаткова будзе даць проста загад, каб захапіць бліжэйшую суседнюю "саюзную" дзяржаву.

Comments


bottom of page