top of page

Камісія ў Беларусі разглядала хадайніцтва аб амністыі


У калоніі “Віцьба” спецыяльная камісія разгледзела 72 хадайніцтвы аб амністыі. Узначаліла камісію намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс, піша Еўрарадыё.


Нагадаем, што Вольга Чупрыс з'яўляецца адным з аўтараў новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі. У якой замест лібералізацыі істотна ўзмацнілася адказнасць за «палітыку» — у адказ на масавыя пратэсты ў канцы 2020 года ў Беларусі. У прыватнасці, павялічаны штрафы і тэрміны адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.


Інфармацыі аб выніках працы камісіі на дадзены момант няма. Прозьвішчы тых, хто напісаў прашэнні, невядомыя. І ці былі сярод 72 разгледжаных прашэнняў аб амністыі заявы палітвязняў.


Паводле наяўных даных праваабаронцаў, у Віцьбі ўтрымліваюцца 106 палітвязняў. Сярод іх: юрыст Максім Знак — асуджаны на 10 гадоў, журналіст Генадзь Мажэйка — на 3 гады, палітык Андрэй Дзмітрыеў — на 1,5 гады, актывіст Максім Вінярскі — на 5 гадоў, экс-следчы Яўген Юшкевіч — на 11 гадоў.


Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае беларускую «Віцьбу» як адну са сваіх калоній, каб помсціць і трымаць там нязгодных з яго палітыкай.

コメント


bottom of page