У 2022-м эканоміка Беларусі мела патрэбу ў 7 мільярдаў долараў. А паводле прагнозаў беларускага віцэ-прэм'ера павінна была страціць да канца 2022-га каля 16 мільярдаў долараў. Чыннікам сталі санкцыйныя абмежаванні. Таму Беларусь, традыцыйна, разлічвала на фінансавую дапамогу ад расіі, паколькі замежныя крэдыторы неахвотна пазычаюць грошы падсанкцыйнай краіне.
Эканоміка Беларусі ўжо даўно ў значнай ступені залежыць ад расіі. Напрыклад, краіна атрымлівае па даволі нізкіх коштах нафту і газ, якія потым рэалізуе ў нафтапрадукты: дызпаліва, бензін, ну і на гэтым яны многія дзесяцігоддзі зараблялі. На гэтым трымалася значная частка іхняй прамысловасьці, экспартнай выручкі, і зараз гэта спынілася. Бо краіны Эўропы наклалі санкцыі, часткова і на нафтапрадукты, і на іншую прадукцыю. У 2023 годзе Беларусі эканоміка ўтрымалася за кошт пазыкі ад Расіі і адтэрміноўкі па крэдытах. Так што ў эканоміцы Беларусі значныя праблемы.
І на 2024 год, як і на папярэднія гады, бюджэт быў зведзены з дэфіцытам: рост выдаткаў апярэджвае рост паступленняў на 4,75 мільярдаў руб., што амаль 1,6 млрд руб. большае значэнне, устаноўленага ў 2023 г.
Найбольшым расходным артыкулам, як і ў 2023 годзе, стане агульнадзяржаўная дзейнасць – на гэтыя мэты ў 2024 годзе будзе выдзелена 21,81 мільярдаў руб., што складае 48,8% усіх расходаў бюджэту. У параўнанні з бягучым годам, у 2024-м расходы на гэту пазіцыю ўзрастуць на 21,9%.
Варта адзначыць, што на дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пойдзе ўсяго 382,52 мільёнаў руб., што на 10,9% менш, чым у 2023 г. Затое ў наступным годзе ў Беларусі ўзрастуць выдаткі і на абаронную сферу на 15%, у суме - 4,67 млрд руб. Гэта і ёсць той дэфіцыт, які "пераследуе" Беларусь. Для яго папаўнення рэжымныя ўлады вырашылі павысіць падатковыя паступленні на 30%.
Comentários