top of page

«Улада наглядна расправілася з народам…» – Ціханоўская


Рэжым два гады таму адправіў за краты актывістаў незалежных прафсаюзаў. Амаль дваццаць чалавек знаходзяцца ў турме па сфабрыкаваных абвінавачаннях.


Святлана Ціханоўская лічыць, што так "рэжым дэманстратыўна распраўляўся з народам, яшчэ раз паказаўшы, што важней заглушыць галасы беларусаў, чым пачуць іх".


Рэжым рэгулярна выкарыстоўвае прафсаюзы, ператвараючы іх у пакорлівых слухачоў расійскай прапаганды і ідэалогіі. А правы на працу і сацыяльная абарона для рэжыму даўно неактуальныя. Іх замянілі на ўнёскі, наведванні перадач навін, дзе ва ўсіх праблемах вінавацяць Захад і Амерыку.


«...беларусы гэта цудоўна разумеюць і ведаюць, яны хочуць, каб з іх меркаваннем лічыліся. Каб былі абаронены іх інтарэсы, а не інтарэсы тых, хто гатовы выкарыстоўваць іншых, запалохваючы жорсткасцю і турэмнымі тэрмінамі», – упэўнена Ціханоўская.


bottom of page