Навіна аб тым, што першыя расійскія ядзерныя боегалоўкі былі дастаўлены на тэрыторыю Беларусі літаральна некалькі дзён таму, паведаміў камандзір ваеннай разведкі Украіны - Кірыл Буданаў.
«Ядзерныя боегалоўкі да «Точку-У», савецкія яшчэ – яны былі на ўтылізацыі. Дык вось, цяпер у "Расатаме" іх здымаюць з утылізацыі - са складоў "Расатама", не ваенных арсеналаў - атрымліваюць, падаўжаюць тэрмін прыдатнасці роўна на 1 год, проста напісаўшы, што яшчэ год можна, і заганяюць іх у Беларусь. Гэта значыць яны яшчэ і вырашаюць пытанні ўтылізацыі», - распавёў Буданаў у інтэрв'ю «1+1» у пачатку верасня 2023 года.
Важна і тое, што па пацверджанні камандзіра ГУР, акрамя боегаловак да «Точку-У» расейцы таксама размясцілі на беларускай тэрыторыі ядзерныя бомбы да самалётаў Су-24М.
Чарговы раз Расея паказвае, як лёгка яна выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі ва ўласных інтарэсах, падстаўляючы яе пад удар. А таксама падрыхтоўвае магчымасці для далейшых маніпуляцый.
«Праз год - мяркуе Буданаў, - расейцы скажуць: маўляў, тэрмін прыдатнасці скончыўся - давайце нешта для нас рабіце, ці мы забіраем [боегалоўкі]. Указаны фактар расія таксама можа выкарыстоўваць для маніпуляцый і шантажу ў Беларусі».
Comentarios