top of page

Акупаваная ці агрэсарская: чаму Рада нявызначаная адносна Беларусі?

На палітычным узроўні Украіна мае два трэкі адносна фармавання сваёй пазіцыі адносна Беларусі. Першы палягае ў намеры прызнаць гэтую дзяржаву акупаванай Расійскай Федэрацыяй і прарасейскім рэжымам Лукашэнкі. Другі трэк — прызнанне Беларусі краінай-суагрэсарам супраць Украіны.


Калі Вярхоўная Рада Украіны прыме пастанову першага або другога зместу, гэта будзе мець вырашальны ўплыў на фармаванне дзяржаўнай палітыкі і міжнароднай доказнай базы адносна злачынстваў Пуціна-Лукашэнкі.


Вадзім Галайчук - другі злева

«Пазіцыя МЗС Украіны палягае ў тым, што цяпер пажадана ўстрымацца ад прыняцця пэўных пастановаў парламенту адносна Беларусі. Таму што яны могуць ускладніць працу нашых прадстаўнікоў, юрыстаў, юрыстаў-міжнароднікаў па фармаванні доказнай базы па справе аб расійскай агрэсіі супраць Украіны», — патлумачыў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад праўладнай фракцыі «Слуга народа» Вадзім Галайчук падчас ІІ Беларуска-ўкраінскага форуму імя Астрожскага, які прайшоў у Львове 4-5 лістапада. Гэтую ж пазіцыю ён пацвердзіў і ў каментарыю для СМІ ў кулуарах форуму.


У выпадку прыняцця (напрыклад) рашэння аб тым, што Беларусь акупаваная, гэта можа размыць узровень адказнасці Лукашэнкі ў агрэсіі. Маўляў, улады Беларусі нічога не вырашылі, ва ўсім вінаваты Пуцін. Затое ва Украіне выразна разумеюць саўдзел і ўзровень адказнасці Лукашэнкі за агрэсію, тлумачыць сябра міжфракцыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь», народны дэпутат Вадзіў Галайчук.

Comments


bottom of page