Як вядома, Лукашэнка нечакана зладзіў чарговую «акцыю міласэрнасці» і вызваліў частку палітвязняў. 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў, у тым ліку 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з якіх маюць цяжкія захворванні. За апошнія суткі палітвязні пачалі выходзіць з калоній па амністыі. Вядомыя імёны прынамсі 13 чалавек, якія выйшлі з турмы, куды трапілі па палітычных матывах. Імёны астатніх вызваленых праваабаронцаў з меркаванняў бяспекі пакуль не называюцца.
Але, вызваляючы адной рукой закладнікаў, адначасова другой Лукашэнка кідае за краты новых.
З апошніх вядомых выпадкаў:
• У Гродне завочна асудзілі журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча. Верагодна, прычынай пераследу стаў яго аўтарскі блог. На пятым судовым пасяджэнні яго асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
• 2 верасьня прадстаўнікоў менскага стартап-хабу «Imaguru» будуць судзіць паводле артыкулу «змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
• Чацвёра берасцейцаў трапілі за краты за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе;
• 50-гадовага жыхара Віцебску Эрванда Марцырасяна асудзілі на 2 гады зьняволеньня за выказваньні пра Лукашэнку;
• Берасцейку Наталлю, якая прыехала з Польшчы на пахаванне блізкага чалавека, затрымалі за ахвяраванні ў фонд салідарнасці Bysol;
• Інжынэра ЗАТ «Белтым» затрымалі і прымусілі зьняць «відэапрызнальныя паказаньні», у якіх ён «прызнаецца» ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту.
Такім чынам, уся так званая «амністыя» Лукашэнкі — не больш чым праява «вялікадушнасці» да сваіх прыхільнікаў і дэманстрацыя «крокаў» насустрач заходнім краінам. Рэжым фактычна не плянуе ніякіх паслабленьняў – рэпрэсіі працягваюцца ва ўзмоцненым рэжыме, прыхільнікаў дэмакратыі працягваюць кідаць за краты за іхнія погляды
Comments