top of page

Лукашэнка цалкам падпаў пад Маскву, — Кызым


Працэс паглынаньня Беларусі Расеяй спыніць практычна немагчыма, і Аляксандар Лукашэнка можа пагадзіцца толькі зь нязначнымі дэталямі гэтай экспансіі.


«Усё, што робіць беларускі ўрад, — гэта шлях да інтэграцыі з Расеяй. І гэты працэс на сённяшні дзень не спынены. Трэба быць рэалістамі, каб разумець, што працэс ідзе», — адзначыў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.


Пры гэтым ён адзначыў, што любая інтэграцыя прадугледжвае пераразмеркаванне ўлады, прывёўшы прыклады ЕС і СССР.


«Любая арганізацыя супрацоўніцтва прадугледжвае пытанне, наколькі глыбокай будзе гэтая інтэграцыя, ці трэба будзе адмаўляцца ад долі суверэнітэту ці не. Калі саступаць, то ў якой сферы, у якой ступені? Тое, што я цяпер бачу, — гэта развіццё пераразмеркавання гэтых паўнамоцтваў у рамках саюзнай дзяржавы», — упэўнены Кызым.


Эксперты кажуць: тое, што адбываецца сёння, можна адназначна трактаваць як зліццё дзяржаўных органаў Расіі і Беларусі. Да якой ступені гэта дойдзе, стане зразумела пазней.


Апошняй кропкай стане звядзенне паўнамоцтваў кіраўніка адной з дзяржаў.


Бесэнсоўна задаваць пытанне, які менавіта.



Recent Posts

See All

Comments


bottom of page