top of page

Латвія плануе мініраваць мяжу з Беларуссю


Міністэрства абароны Латвіі прапануе ўмацаваць усходнюю мяжу з дапамогай супрацьтанкавых мін, танкавых зубоў, жалезабетонных канструкцый і іншых перашкод. Пра гэта паведаміла міністр абароны Латвіі - Інара Мурніеце.


Мінабароны Латвіі прапанавала абноўленую канцэпцыю дзяржаўнай абароны. Згодна з якой інжынернае паляпшэнне знешняй мяжы Латвіі шляхам фізічных і тэхналагічных рашэнняў адпаведна патэнцыйных пагроз з боку саперніка з'яўляецца важным комплексам мер па ўнутранай і знешняй бяспецы краіны.


Абаронныя ведамствы Латвіі ў сваю чаргу павінны будуць распрацаваць і адпрацаваць сцэнары гібрыдных і канвенцыйных пагроз. Для каардынацыі намаганняў створана рабочая група, у якую ўвойдуць спецыялісты МУС і абароны.


«МУС адказвае за будаўніцтва плота, усталёўку датчыкаў, кабеляў, і гэта павінна быць зроблена як мага хутчэй. Але мяжа павінна быць абсталяваная і з вайсковага пункту гледжання, таму што мы бачым, як хутка развіваецца сітуацыя ў Беларусі», - адзначыла міністр.


Мурніеце таксама адзначыла, што добраўпарадкаванне мяжы прапрацоўваецца сумесна з астатнімі краінамі Балтыі, паколькі ўсходняя мяжа павінна быць умацавана на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы.


«Маё бачанне і палітычная пазіцыя ў тым, што прывядзенне мяжы ў парадак павінна быць завершанае да канца гэтага года. Пры гэтым антымабільныя мерапрыемствы павінны быць рэалізаваны па ўсім Балтыйскім рэгіёне.


Супрацоўніцтва з Эстоніяй вельмі цеснае, і я спадзяюся, што Літва таксама далучыцца, а Польшча заўсёды была актыўнай», - паведаміла Інара Мурніеце.


Нагадаем, сітуацыя паміж Беларуссю і заходнімі краінамі, якія мяжуюць з ёй, стала напружанай пасля прыбыцця ПВК «Вагнер». У сувязі з чым Польшча, Літва, Латвія і Эстонія прыгразілі цалкам закрыць межы з-за пагрозы і правакацыі з боку Беларусі.


Comments


bottom of page