Чаму пытаньне ідэнтычнасьці актуальнае і што рабіць беларусам на эміграцыі і на радзіме? Пра гэта ды іншае ў бліц-інтэрв’ю з Вадзімам Кабанчуком, замкамандіра палка імя Кастуся Каліноўскага.
Спадар Вадзім, чаму гісторыя і беларуская мова такія важныя. Якая розьніца, на якой мове размаўляць?
Усё даволі проста. Слухайце прамову Пуціна 24 лютага і іншыя яго выступы. Там, па-першае, ён заўсёды казаў пра нейкую гістарычную абумоўленасьць, пра «гістарычныя землі», пра абарону расейскай мовы. Пуцін наўпрост кажа, што Расейская імпэрыя ня мае межаў. Где размаўляюць на рускай мове, там нибито их земля. Так званая абарона Данбаса Расеяй, якая ператварыла яго ў руіны, пачалася як «абарона» рускамоўнага насельніцтва. Тое самае і з гісторыяй. Гістарычнай праўды ў рускай версіі няма. Іх гісторыя - поўны міф, фэйк. Але менавіта ён апраўдвае вайну і права на валоданне, у тым ліку Беларуссю.
Такім чынам, атрымліваецца, што полк Каліноўскага — своеасаблівае проціяддзе ад расейскага гістарычнага наратыву?
Так, з аднаго боку, мы — ідэалагічны трыгер. Бо паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага ў Беларусі было антырасейскім, супраць імперыі і царызму. Пасля яго падаўлення была знішчана велізарная частка беларускай нацыянальнай эліты. Імпэрыя фактычна зрабіла генацыд беларускай эліты. Гэта паўплывала на далейшае развіццё нацыі. Імперыя падсекла нашы карані. Але калі б не было Каліноўскага, не было б і БНР. Тады бальшавікі вымушаныя былі стварыць у складзе саюзу асобную беларускую рэспубліку. І ў рэшце рэшт гэта прывяло да незалежнасці ў 1991 годзе. Але цяпер яна зноў пад пагрозай.
Аднак, акрамя ідэалагічнага, наш полк мае і практычнае значэнне. Мы — ядро будучага вызвольнага войска Беларусі.
Што менавіта вы маеце на ўвазе?
Для пачатку варта пашырыць ужыванне беларускай мовы. Не бойцеся, што спачатку ўсё пойдзе не так. Размаўляйце паміж сабой па-беларуску. Сёння гэта выразны маркер новай Беларусі, новай ідэнтычнасці. У Беларусі занадта шмат рускай мовы, папсы, тэлебачання. Але ўсё гэта атрыбуты краіны-агрэсара, краіны-тэрарыста. Беларуская мова і культура, наадварот, вельмі глыбокія і родныя. Кожны беларус па пашпарце павінен стаць беларусам па духу. Трэба праводзіць культурна-моўную дэакупацыю. Гэта выбар і абавязак кожнага з нас.
Якія яшчэ крокі варта зрабіць беларусам?
Калі чалавек прыняў беларускі бок, ён павінен стаць яго прамоўтарам. Уключайцеся ў інфармацыйную працу, чытайце, глядзіце You-tube па-беларуску, распаўсюджвайце адпаведны кантэнт. Для пачатку вы можаце падзяліцца гэтым інтэрв'ю са сваімі блізкімі. Важны кожны крок. Вада камень точыць.
Калі ёсць хвіліна, гляджу канал “Будзьма беларусамі”. Ёсць цікавы і якасны кантэнт пра нашу гісторыю. Людзі робяць вялікую працу. Але ў канала ўсяго 18 тысяч падпісчыкаў. Ролікі набіраюць 5-6 тысяч праглядаў. А нас, беларусаў, 9 мільёнаў. І гэта ганебная сітуацыя. Такі канал павінен мець не менш за мільён падпісчыкаў. Трэба падтрымліваць такі кантэнт, дзяліцца ім. Гэта так проста! Чаму б нам не зрабіць гэта? За нас гэта не зробяць ні ўкраінцы, ні палякі. Падтрымліваць беларускае інфармацыйнае поле. Штодня. Лёс Беларусі ў руках беларусаў. Гэта трэба разумець.
Што вы чакаеце ў бліжэйшы час?
Расея прайграе гэтую вайну і аслабне. Зменшыцца іх здольнасць уплываць на Беларусь. Рэжым таксама доўга не пратрымаецца. Цывілізаваны свет не пагодзіцца з далейшым існаваннем у цэнтры Усходняй Еўропы «малпы з гранатай». Ніякія сур'ёзныя доўгатэрміновыя інвестыцыі ў Польшчу, Літву і Украіну немагчымыя, калі плячо безпекі з-за беларускага рэжыму кароткое. Калі расейскія танкі і ракеты будуць стаяць у непасрэднай блізкасці ад гэтых краін.
Перамены абавязкова будуць і да іх трэба рыхтавацца. Вайсковая, інфармацыйная, для пашырэння ўласнай мовы і ідэнтычнасці. Для беларусаў выбар не вялікі: або стаць нацыяй і суб'ектам свайго лёсу, або растварыцца ў «русском мере» і знікнуць. Мы, полк Каліноўскага, зрабілі свой выбар. Кожны дзень у падрыхтоўцы і войне. Далучайся да нас, або зрабі штосьці на сваім месцы ў імя свабоды Беларусі.
Кожны беларус павінен штодзённа задаваць сабе пытанне: што я зрабіў сёння для Беларусі? І рабіць гэта кожны дзень. І вынік будзе. Бо спыніць ідэю, час якой прыйшоў, немагчыма.
Мы переможим! позывной DRAGON!
Слава Украине и жыве Беларусь!