94 гады таму, 26 лістапада 1930 года, нарадзіўся бессмяротны класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.
Нядаўна ў Нацыянальнай бібліятэцы Лукашэнкі нават распавялі, што «самы папулярны аўтар у беларусаў — Караткевіч». Адным бокам яны дэманструюць бясцэнную спадчыну беларускай літаратуры, а другім выключаюць яе кнігі са школьнай праграмы, як «такія, што не спрыяюць фармаваньню гістарычнай памяці ў школьнікаў». Акрамя таго, з бібліятэк калоній выбіраюць яго кнігі. Таксама і памяць «не такая».
Бо нават у цытатах Караткевіча прасвечвае гніласць цяперашняга рэжыму:
Хто забывае продкаў - губляе сябе, хто забывае мову - губляе ўсё
Рабі нечаканае, рабі тое, чаго ніколі не бывае, рабі тое, чаго не робіць ніхто - і тады ты пераможаш!
Дзе мая зямля? Дзе людзі ніколі не будуць рабамі!
Comments