top of page

Ці можа Ўкраіна дапамагчы з вызваленьнем беларускіх палітвязьняў?

Як вядома, 28 чэрвеня на волю выйшлі 10 украінцаў, пяцёра з якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах. Сярод іх, напрыклад, Мікалай Швец, якога абвінавацілі ў дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам у пачатку 2023 года.


Некаторыя беларускія апазыцыйныя палітыкі, у прыватнасьці Зянон Пазьняк, выказвалі жаданьне абмяняць беларускіх палітвязьняў на расейскіх вайскоўцаў, захопленых ва Ўкраіне, магчыма, на беларусаў, якія ваявалі па кантракце ў расейскім войску. Больш шырокая практыка? Кіеў не адрэагаваў на гэтую прапанову, але наколькі такая практыка магчымая, ці Ўкраіна будзе вызваляць толькі сваіх грамадзян?


На гэтае пытаньне ў эфіры Радыё Свабода адказаў наш экспэрт, дырэктар Украінскага інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.


«Я лічу, што Ўкраіне перадусім трэба вызваліць дзьве катэгорыі беларусаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць ва ўкраінска-расейскай вайне: гэта двух каліноўцаў з пазыўнымі Кліш і Тромблі, якія 2 гады знаходзяцца ў расейскім палоне, і чыгуначнікаў. партызаны, якiя ўзрывалi беларускiя чыгункi, пашкоджвалi рэлейныя шафы, запавольвалi рух вайсковых эшалонаў. Гэтыя дзве катэгорыі трэба вызваліць у першую чаргу».


Прапануем прачытаць цалкам інтэрвію Яўгена зь вядучым Юрыем Дракахрустам у перадачы «Пік Свабоды».



Comentarios


bottom of page