top of page

Чаму польскі тэрмінал у Малашэвічах — боль для Лукашэнкі?


Чаму польскі тэрмінал у Малашэвічах — гэта боль для Лукашэнкі?


На мінулым тыдні Польшча 33 гадзіны «надзвычайна пільна» даглядала грузы на буйным чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічах і пагражала яго закрыцьцём. Напярэдадні, 22 чэрвеня, кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча можа цалкам закрыць мяжу для тавараў. Гэта адбылося пасля інцыдэнту на мяжы, калі мігрант смяротна параніў польскага вайскоўца. Варшава запатрабавала ад Мінска выдаць нападніка, а таксама спыніць міграцыйны крызіс на мяжы і вызваліць журналіста Анджэя Пачобута.


Дык што ж гэта за тэрмінал у Малашэвічах і чаму яго закрыццё можа быць вельмі балючым для рэжыму Лукашэнкі?


Справа ў тым, што пераважная большасць грузаў, якія праходзяць праз тэрмінал, — кітайскія. Тэрмінал з'яўляецца адной з ланцугоў кітайскага праекта "Адзін пояс, адзін шлях". Гэта самы хуткі спосаб дастаўкі грузаў з Кітая ў Еўропу па чыгунцы, буйнейшы кантэйнерны і перавалачны вузел.


Закрыццё такога тэрмінала азначае спыненне большай часткі транзіту з Кітая на Захад. Для Кітая гэта будзе азначаць неабходнасць пошуку абходных шляхоў, новых партнёраў і падаражэнне маршруту, а для Беларускай чыгункі — страту найбуйнейшай крыніцы фінансавання. Бо, як вядома, пасажырскія перавозкі ёй стратныя і зарабляюць на грузах, то бок у асноўным на такім транзіце. Улічваючы, што цяпер для Беларускай чыгункі далёка не лепшыя часы, гэта можа стаць цвіком у яе труну.


Праблемы Кітая ўскладняюцца вайной ва Украіне, якая зрабіла немагчымым выкарыстанне яе тэрыторыі для транзіту грузаў з Усходу. Кітай мае альтэрнатыўныя спосабы транспарціроўкі грузаў марскім шляхам. Аднак транспарціроўка праз тэрмінал у Малашэвічах займае ад 11 дзён да двух тыдняў. А шлях праз мора займае да некалькіх месяцаў.


Кітай таксама распрацоўвае варыянт праз Грузію і Чорнае мора. Але Чорнае мора цяпер не самае бяспечнае месца для транзіту. Беларускія Малашэвічы былі куды больш простай альтэрнатывай.


Закрыццё тэрмінала ў Малашэвічах сапсуе эканамічныя адносіны з Кітаем. Да нядаўняга часу тэрмінал у Малашэвічах быў актыўным і бесперабойным каналам. Калі яе транзыт будзе цалкам перапынены, Кітаю будзе менш сэнсу разглядаць Беларусь з пункту гледжаньня эканамічнага супрацоўніцтва.


У верасні мінулага года першы намеснік Брэсцкага аддзялення «Беларускай чыгункі» Генадзь Азаранкаў заяўляў, што аб'ёмы чыгуначных перавозак паміж Кітаем і Еўропай пастаянна павялічваюцца. У гэты час штомесяц праз Брэст праходзіла каля 150 грузавых цягнікоў, 70% з якіх везлі тавары з Кітая.

Comments


bottom of page