top of page

Дзень нараджэння Алеся Бяляцкага

25 верасня вядомаму беларускаму праваабаронцу спаўняецца 62 гады.

Бяляцкі яшчэ пры Савецкім Саюзе пачаў у беларускім нацыянальным руху. Ён арганізоўваў таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя" і Беларускі народны фронт "Адраджэнне", падпісваў заяву на арганізацыю мерапрыемства па памінанні продкаў "Дзяды", прысвечанага ахвярам рэпрэсій, за ўдзел у якім прыцягнуўся да адміністрацыйнай адказнасці. Алесь рэалізаваўся як паспяховы гісторык і філолаг, але з 90-х гадоў поўнасцю прысвяціў сябе праваабарончай дзейнасці. У 1996 годзе арганізаваў праваабарончую арганізацыю "Вясна", нязменным лідарам якой з'яўляецца.


За сваю дзейнасць больш за 20 разоў праследаваўся рэжымам Лукашэнкі ў судовым парадку. У 2011-14 гадах быў у зняволенні па сфабрыкаванай лукашыстамі справе аб нявыплаце падаткаў. Пад ціскам сусветнай грамадскасці быў вызвалены датэрмінова. У 2021 годзе быў зноў арыштаваны рэжымам, у 2023 прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Праваабарончая дзейнасць Бяляцкага атрымала высокую адзнаку ва ўсім свеце, ён лаўрэат больш за 20 прэмій розных краін і арганізацый. Пяць разоў падаваўся на Нобелеўскую прэмію міру, якой быў удастоены ў 2022 годзе.


Усё чалавецтва ўзрушыла фраза, сказаная Алесем падчас апошняга судзілішча. "Я не баюся, няхай яны баяцца".

Comments


bottom of page