top of page

У Беларусі недастаткова даходаў


Прынамсі, пра гэта ў лічбах афіцыйна паведаміў Лукашэнка на семінары-нарадзе па развіцці жывёлагадоўлі.


«…Летась на харчаванні краіна зарабіла больш за 8 млрд. долараў. За 8 месяцаў гэтага года - больш за 4...», - распавёў Лукашэнка.


Так што атрымліваецца, што ўвогуле прыбытак значна ўпаў. Гэта, вядома, можна звязваць з рознымі прычынамі. Вызначана паўплываў на гэта і неўраджай на пэўныя культуры ў Беларусі сёлета.


Але вось што важна, гэта тое, што корань праблемаў беларускай сельскай гаспадаркі знаходзіцца ў неэфектыўным менеджменце. Метад калектыўнага яшчэ з савецкіх часоў вычарпаў сябе. Але рэжым Лукашэнкі гэта не разумее.


Інакш, як тады абысціся без правядзенняў бясконцых аблаў сіламі кантралюючых органаў? Або як адмовіцца ад зневажальнай "лупцоўкі" кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў перад усёй краінай?


А нядаўна да неэфектыўнага кіравання дадаліся яшчэ і санкцыі і абмежаванні па рэалізацыі ўласнай прадукцыі для Беларусі з прычыны ўдзелу ў агрэсіі РФ супраць Украіны. І гэта, безумоўна, нэгатыўна ўплывае на ўсю эканамічную сытуацыю краіны, нават калі сам Лукашэнка ўпарта ня хоча гэта прызнаваць.


Commentaires


bottom of page