top of page

У Беларусі «арыштавалі і выставілі розныя абвінавачаньні» 25 грамадзянам Латвіі

  • Writer: Zina Zaitseva
    Zina Zaitseva
  • Oct 26, 2023
  • 1 min read

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Крышʼяніс Карыньш 26 кастрычніка ў праграме «900 сэкундаў» на тэлеканале TV3.


Карыньш не ўдакладніў, калі канкрэтна затрымалі ўсіх згаданых грамадзян Латвіі, аднак зазначыў, што большасьць выпадкаў палітычна матываваная.


Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў суайчыньнікаў ня езьдзіць у Беларусь, бо «там няма правасудзьдзя».


Раней зьвілася інфармацыя пра 18 турыстаў з Латвіі, якіх затрымалі ў Беларусі з красавіка 2022 году, калі ўлады ў Менску ўвялі бязьвізавы рэжым з гэтай балтыйскай краінай.

 
 
 

Commenti


© 2023 cbc.org.ua
bottom of page