top of page

14 жніўня 1385 года была падпісана Крэўская унія

Updated: Aug 15

Гэта адбылося на тэрыторыі Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці сучаснай Беларусі. Па дамове Вялікі Літоўскі князь Ягайла станавіўся мужам польскай каралевы Ядвігі і польскім каралём. Узамен абавязваўся далучыць ВКЛ да Польшчы, прыняць каталіцтва сам і распаўсюдзіць яго на землях княства.


Хоць абедзве дзяржавы захоўвалі большую частку аўтаноміі, гэта быў першы важны крок да стварэння найбуйнейшай і наймацнейшай еўрапейскай дзяржавы. Спынялася шматгадовае польска-літоўскае супрацьстаянне за Валынь. Абедзве дзяржавы аб'ядноўвалі намаганні ў барацьбе супраць агрэсіі суседзяў, у тым ліку супраць Маскоўскага княства, барацьба супраць якога заахвоціла да яшчэ большай інтэграцыі ў 1569 годзе. У гэтай інтэграцыі прымаў актыўны ўдзел беларускі народ. Наступныя гады сталі росквітам беларускай культуры і мастацтва.


Recent Posts

See All

コメント


bottom of page