top of page

9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Геніюш

Таленавітая паэтка была вядомым дзеячам беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1943-га па завяшчанні прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Васіля Захаркі Генюш прызначаецца генеральным сакратаром урада БНР на эміграцыі. На гэтай пасадзе яна шмат зрабіла для дапамогі беларускім эмігрантам, палітычным уцекачам і ваеннапалонным. Упарадкавала архіў БНР і пераправіла большую частку ў бяспечнае месца. Дапамагала евреям пазбегнуць нацысцкіх рэпрэсій, выдаючы дакументы, у якіх яны лічыліся беларусамі.


У сакавіку 1948-га савецкае МДБ арыштоўвае мужа і жонку Геніюш у камуністычнай Чэхаславакіі, дзе яны пражывалі пасля вайны. 7 лютага 49-га іх прыгаворваюць да 25 гадоў лагераў. Ларыса адбывала зняволенне ў Комі АССР і Мардовіі. Пасля скарачэння тэрміна Геніюшы выходзяць у 1956 і селяцца на радзіме Івана ў Зэльве Гродзенскай вобласці. Усё астатняе жыццё яны адмаўляліся прымаць савецкае грамадзянства. З 1967 года вершы Ларысы пачалі друкаваць, да яе сталі прыязджаць беларускія дзеячы мастацтва. Яе дом стаў сапраўднай апорай беларушчыны.


Лукашысты лічаць паэтку ворагам, іх пракуратура адмовіла ў яе рэабілітацыі ў 1999 і 2017 гадах. Але яе шануюць сапраўдныя беларусы. Дэмакратычныя сілы заснавалі медаль імя Геніюш, які ўручаюць за значны ўклад у барацьбе за правы чалавека і нацыянальнае адраджэнне.


Σχόλια


bottom of page